У Менску стала адразу на пяць кіназаляў болей

У гэту суботу, 13 верасьня, у сталіцы прайшлі першыя кінапаказы ў нядаўна адноўленым кінатэатры «Беларусь». Адбудаваны ў стылі, які спалучае элемэнты хай-тэку і беларускага постсавецкага калярыту, кінатэатар зьяўляецца першым у краіне мультыплексам.

Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося яшчэ ў пятніцу паказам скандальная беларускай стужкі «На спине у черного кота» з удзелам унучкі прэзыдэнта.

У суботу ж усе пяць заляў агульнай зьмяшчальнасьцю 1028 чалавек адчынілі дзьверы для простых сьмяротных.

Даволі сьціплы па памерах у параўнаньні з эўрапейскімі аналягамі (віленскі мультыплекс, напрыклад, мае 10 заляў і тры паверхі супраць аднаго беларускага), кінатэатар можна назваць лепшым у Беларусі. Невялікі хол, зь якога можна трапіць ва ўсе пяць невялікіх заляў зь мяккімі чырвонымі крэсламі, аздоблены партрэтамі беларускіх кіназорак.

 

«Беларусь» ужо абяцаюць уключыць у лік «прэм’ерных», то бок тых, дзе галоўныя блёкбастэры дэманструюцца ў першую чаргу. На гэты момант кінатэатар прапануе адразу шэсьць фільмаў, якія ідуць, бывае што і адначасова. Першы сэанс у выходныя пачынаецца ў 12:00. Уваход каштуе 7500. Апошні сэанс, насуперак ранейшым абяцанкам пра начныя кінапаказы, пачынаецца ў 21:50 і каштуе 9000.

Расклад на аўторак-сераду:

(назовы фільмаў пазначаныя, як у афішы кінатэатру)

16 верасьня

  • Хитрюга Джек 14:00 16:00
  • Переполох в Гималаях 14:50 16:40
  • Случайный муж 17:20 19:20 21:20
  • The Rolling Stones. Да будет свет 18:30 18:30 21:00 21:00
  • Мираж 19:00 20:50
  • Новая земля 19:10 21:30

17 верасьня

  • Хитрюга Джек 14:00 16:00
  • Переполох в Гималаях 14:50 16:40
  • Случайный муж 17:20 19:20 21:20
  • The Rolling Stones. Да будет свет 18:30 18:30 21:00 21:00
  • Мираж 19:00 20:50
  • Новая земля 19:10 21:30

Адрэса: вул. Раманаўская Слабада, 28.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.