«Крамбамбуля» запісала дуэт з Русяй

­У межах акцыі «Сэрца жыве» гурт «Крамбамбуля» выклаў mp3 эксклюзіўнай вэрсіі песьні «Без цябе», запісанай разам з Русяй. Мэта акцыі, да як­ой раней далучыліся ўжо J:mors і Аляксей Хлястоў — дапамагчы сабраць 350 тысяч эўра на апэрацыю па перасадцы сэрца Мішы Ларыну.­­­­

­­«Мы далучыліся да гэтага праекту, бо добра разумеем, што здароўе – гэта нешта такое, што сёньня ёсьць, а заўтра можа некуды зьнікнуць, – гаворыць Лявон Вольскі. – Горш за усё, калі менавіта так, як ў Мішы – раптам, без будзь якіх на тое прычынаў. Вельмі хочацца, каб усё ў яго атрымалася».

Песьня «Без цябе» была ўпершыню выдадзеная год таму на альбоме «Крамбамбуля Сьвяточная», але ў межах акцыі яна удзельнічае ў новай, дуэтнай, вэрсіі.

«Спачатку гэта быў такі цалкам канцэртны нумар, але ён нам так спадабаўся, што некалькі месяцаў таму мы вырашылі запісаць дуэт у студыі. Мне здаецца, песьня ад гэтага толькі выйграла», – мяркуе лідэр «Крамбамбулі».

Пералічыць гр­ошы для Мішы вельмі проста — дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанка» з рэквізытамі яго рахунка. Квіток запаўняць не трэба, пашпарт не патрэбен. Дадатковая інфармацыя пра Мішу і акцыю ёсьць на старонцы serca.tut.by.

Рахунак: Філіял 511 ОАО "АСБ Беларусбанк", Код 815 УНП 100349858 р/р 3819382103561, для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхаіла.­­

"Крамбамбуля" feat. Руся "Без цябе" (mp3 160 kbps - 6,3 Mb)­ ­

паводле прэс-рэлізу

12:00, 08/07/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0775 seconds.