«Апрануць матацыкл» — студэнт стварыў матацыкл у выглядзе вопраткі

Задумка пачаць набор на спэцыяльнасьць дызайну матацыклаў зьявілася ў прафэсара каліфарнійскага каледжу дызайну, які лічыць, што гэтая сфэра недаацэненая. Цяпер выпускнікі гэтай дысцыпліны сьвяткуюць выпуск і дэманструюць свае дызайнэрскія вынаходкі.

­

Прафэсар папрасіў сваіх студэнтаў распрацаваць незвычайныя «альтэрнатыўныя» матацыклы, якіх няма на рынку. Трэба было пастарацца зьмяніць асновы і стварыць нешта, што давала б зусім новыя адчуваньні кіроўцу. 

Студэнт Джэйк Ланьяк (Jake Loniak) прыдумаў апарат пад назовам «Бог з машыны» (Deus Ex Machina).


Па задумцы студэнта матацыкл мусіць за 15 хвілінаў зараджацца ад разэткі і працаваць пасьля гэтага на працягу гадзіны.

Трохколавы апарат уяўляе з сябе «касьцюм», хоць ягоная вага яўна перавышае вагу звычайнай вопраткі. Матацыкл мае хрыбетнік з сямі сэгмэнтаў, які падтрымлівае і абараняе кіроўцу, які замацоўваецца папругамі. Агулам машына мае 36 пнэўматычных цягліцаў і два лінейных прывады. 

Працуюць электраматоры такога «касьцюмчыка» ад нанафосфатных ліціевых батарэяў і супэркандэнсатараў, а разагнацца можна да 120 кілямэтраў у гадзіну.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.