У чарнобыльскіх рэгіёнах застаюцца працаваць толькі 27% разьмеркаваных выпускнікоў

Адсутнасьць жытла — галоўная прычына, чаму маладыя спэцыялісты не затрымліваюцца ў чарнобыльскім рэгіёне. Такую думку выказаў намесьнік старшыні ўраду Аляксандар Касінец.

Летась, кажа чыноўнік, у аграпрамысловым комплексе пабудавалі 196 кватэраў, а толькі настаўнікаў накіравалі сюды 1133.

У выніку, падсумаваў А.Касінец, у чарнобыльскіх рэгіёнах застаюцца працаваць толькі 27% накіраваных туды спэцыялістаў.

Дэпутатка Вольга Абрамава прапанавала ня толькі болей будаваць жытла, але і прызначыць для спэцыялістаў вялікі пакет сацыяльных ільготаў. Такім чынам, на ейную думку, можна будзе пазбавіцца ад разьмеркаваньня.

На што намесьнік старшыні ўраду А.Касінец адказаў:

«Калі мы адмовімся ад разьмеркаваньня, гэтыя рэгіёны наагул застануцца бяз кадраў».

Паводле «Радыё Свабода»

13:15, 25/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1592 seconds.