Сусьветныя страты ад катастроф у тры разы вышэйшыя за бюджэт Беларусі

Ледзьве не штодня зьяўляюцца навіны пра ўраганы, заліваньні, пажары ды аварыі. На жаль, мы да іх настолькі прызвычаіліся, што нават не задумваемся, колькі яны каштавалі: грошаў і чалавечых жыцьцяў.

 

Шкода ад прыродных і тэхнагенных катастроф у мінулым годзе склала 70 мільярдаў даляраў. Але самае страшнае — загінула больш за 20 тысяч чалавек. Страхавыя кампаніі выплацілі 28 мільярдаў даляраў кампэнсацый.

Для параўнаньня, ВУП Беларусі ў 2007 склаў каля 45 мільярдаў даляраў. А выдаткі кансалідаванага бюджэту нашай краіны ў 2007— ля 24 мільярдаў даляраў. Катастрофы ўнесьлі столькі ж людзей, колькі, напрыклад, жыве зараз у горадзе Палтавы (Віцебская вобласьць).

Праўда, 70 мільярдаў стратаў — не такая вялікая лічба ў параўнаньні з выдаткамі, напрыклад, на вайну ў Іраку: ЗША яна абышлася больш чым у 3 трыльёны даляраў.

Статыстыка сьведчыць — колькасьць катастроф няспынна расьце. У 2007 сьвет перажыў 142 прыродныя катастрофы. Яшчэ большую шкоду прынесьлі людзі: па іх віне адбыліся яшчэ 193 катастрофы.

Банглядэшу, Кітаю, Індыі і Пакістану яны абышліся даражэй за ўсё: менавіта ў гэтых краінах загінула большая колькасьць людзей.

А вось у фінансавым пляне катастрофы мацней закранулі Эўропу. Раней самыя высокія выдаткі несьлі Злучаныя Штаты.

Штогод павышаюцца і кошты ліквідацыі наступстваў катастроф: прыблізна на 7% з улікам інфляцыі штогод.

Такія статыстычныя падлікі прадставіла адна з буйнейшых страхавых кампаній сьвету Swiss Re.

На малюнку — зімовы ураган Кірыл, які абышоўся Эўропе больш чым у 6 мільярдаў даляраў.

SlaDa 15:14, 12/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.