Скончыў жыцьцё самагубствам студэнт берасьцейскага ўнівэрсытэта

У Берасьці на мінулым тыдні скончыў жыцьцё самагубствам студэнт 4 курсу гістарычнага факультэта Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Аднакурсьнікі зьвязваюць трагедыю з канфліктнымі стасункамі студэнта з выкладчыкам.

­

Хлопец быў знойдзены павешаным у кватэры, дзе пражываў.

Сярод студэнтаў факультэта пайшлі размовы, што здольны і старанны хлопец у апошні час вельмі хваляваўся ў сувязі з праблемамі, якія склаліся ў яго з адным з самых строгіх і нялюбых выкладчыкаў гістарычнага факультэта. Ён з цяжкасьцю здаў яму залік у мінулым сэмэстры — з чацьвертай спробы, а ў гэтым чакаў іспыт, па якім выкладчык агучваў, што можа лёгка яго заваліць.

У студэнцкім асяродку факт самагубства 21-гадовага маладога чалавека атрымаў эмацыйны рэзананс. Аднакурснікі лічаць, што магчыма стаўленьне да яго выкладчыка і стала апошняй кропляй.

Дайшло да таго, што зараз студэнты маюць намер байкатаваць лекцыі гэтага выкладчыка і напісалі адпаведную заяву на імя рэктара. На некаторы час лекцыі гэтага выкладчыка па гісторыі СССР выкрэсьлілі з раскладу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0659 seconds.