У прыбіральню праз SMS

У некаторыя грамадзкія прыбіральні Фінляндыі без мабільнага тэлефону або з нулявым балянсам на ім не патрапіш — дзьверы адчыняюцца толькі пасьля адпраўкі sms-запыту.

­

 

Дэфіцыт грамадзкіх прыбіральняў у Менску — гэта праблема. Але як вынікае з фінскага досьведу, іх наяўнасьць праблем не здымае. Улады гэтай краіны ўжо стаміліся змагацца супраць вандалізму ў месцах грамадзкага карыстаньня.

У студзені ў некаторых раёнах краіны была ўведзеная адмысловая сыстэма, якая дазваляе адчыняць дзьверы адпраўкаю sms з тэкстам «open» на адмысловы нумар, пазначаны на дзьвярох. Гэтае паведамленьне перасылаецца на мадэм, які ў сваю чаргу ўключае званок, пасьля чаго адчыняецца замок:)

Натуральна, пэўная плата за sms здымаецца, аднак ня больш стандартнага тарыфу. Сыстэма некаторы час захоўвае нумары, кантралюючы гэткім чынам патэнцыйных вандалаў.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0886 seconds.