Кацярыну Салаўёву аднавілі праз два дні

Выключаную з-за неатэстацыі студэнтку Касю Салаўёву аднавілі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце праз два дні. Прычым, па ініцыятыве самога ўнівэрсытэта, болей за тое — з захаваньнем бюджэтнага месца. Галоўнаю ўмоваю стала больш «не патрапляцца». Больш — таму што 29 сьнежня Кася была затрыманая за палітычнае графіці на будынку Гарвыканкаму. Да таго ж на яе ўжо былі заведзеныя дзьве справы.

­

 ­

У сераду, 5 сьнежня, Касі паказалі загад на адлічэньне. Сказалі зьбіраць рэчы і параілі шукаць працу. Але часу хапіла толькі даехаць дахаты. Зь Лепеля дзяўчыну выклікалі на прыём да рэктара:

«Дзьве гадзіны зь ім размаўлялі. Ён сказаў, што калі яшчэ будзеш займацца палітыкай альбо калі патрапіш кудысьці, то ўсё, пастаўлю на табе крыж, маўляў, адказвай за сябе сама. Дарэчы, вельмі тактоўны рэктар, я нават не чакала.»

Падаецца, гэта першы выпадак, калі студэнта, які мае цьвёрдую грамадзянскую пазыцыю і займаецца палітычнай дзейнасьцю, аднаўляюць адразу ж пасьля выключэньня па ініцыятыве самой навучальнай установы.

Не апошнюю ролю, відаць, у гэтай гісторыі адыгралі сродкі масавай інфармацыі і тыя людзі, што падтрымлівалі Касю.

У любым выпадку, добра тое, што мае добры канец. Кася ж не зьбіраецца адмаўляцца ад сваёй грамадзянскай пазыцыі і плянуе працягваць грамадзка-палітычную дзейнасьць.

­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0863 seconds.