Літаратурная кавярня запрашае адзначыць Дзень Народзінаў Максіма Багдановіча

9 сьнежня 1891 нарадзіўся Максім Багдановіч. Ягонае імя стала знакавым для кожнага беларуса. Адзначыць гэтую падзею можна ў Літаратурнай кавярні ў суботу а 18.00.

­­

 

Шчымлівы вобраз юнака, які на берагах Волгі складаў трапяткія вершы на мове сваёй далёкай радзімы. Лёгкая рытміка і вобразнасьць народных песень у спалучэньні з глыбокай філязафічнасьцю і экзістэнцыяльнай тугой — падстава для дыялёгу пра тое, што па-над узроставымі, нацыянальнымі ды іншымі адрозьненьнямі, — пра Чалавека на Зямлі.

Адсьвяткаваць Дзень Народзінаў вялікага паэта запрашае Інстытут нямецкіх дасьледваньняў і Літаратурны музэй імя Максіма Багдановіча ў межах працы суполкі bibliotheca albaruthenica classica Літаратурнай кавярні ў суботу (8 сьнежня) а 18.00.

  • Уваход на вечарыну вольны. 
  • Інстытут нямецкіх дасьледваньняў пры Цэнтры міжнародных дасьледваньняў
  • Пр. Газэты «Праўда», 11
  • Папярэдняя рэгістрацыя 272 20 92, 179 20 92

Паводле прэс-рэлізу­

­­­
13:35, 07/12/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.138 seconds.