Рэктар ЭГУ атрымаў прэмію імя Іёна Раціў за разьвіцьцё дэмакратыі

Рэктар ЭГУ прафэсар Анатоль Міхайлаў абвешчаны ляўрэатам Дэмакратычнай прэміі імя Іёна Раціў, мэта якой — прыцягненьне ўвагі да асобных людзей, якія працуюць дзеля дэмакратыі ў розных частках сьвету.

­

Амэрыканскі Фонд імя Іёна Раціў абвясьціў атрымальніка Дэмакратычнай прэміі Іёна Раціў ў 2007 — ім стаў рэктар беларускага Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта прафэсар Анатоль Міхайлаў. Узнагарода была ўручаная ў Міжнародным навуковым цэнтры імя Вудра Вільсана ў Вашынгтоне (ЗША) 15 лістапада 2007. Пасьля працэдуры ўзнагароджваньня прафэсар Анатоль Міхайлаў прачытаў лекцыю «Дэмакратыя як выклік».

Мэта Дэмакратычнай прэміі імя Іёна Раціў — прыцягненьне ўвагі і наданьне міжнароднага значэньня ідэям і дасягненьням асобных людзей, якія працуюць дзеля дэмакратыі ў розных частках сьвету. Прэмія заснаваная ў гонар румынскага палітыка Іёна Раціў (Ion Ratiu), змагара за дэмакратычныя пераўтварэньні ва ўсім сьвеце. Ляўрэатам прэміі 2006 года быў доктарр Саад Ібрагім (Saad Ibrahim), прафэсар палітычнай сацыялёгіі ў Амэрыканскім унівэрсытэце ў Каіры і дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў у галіне разьвіцьця імя Ібн Халдуна.

­ 

Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў — сусьветна вядомы спэцыяліст у галіне нямецкай філязофіі. Ён быў адным з заснавальнікаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (створанага ў Менску ў 1992), які служыў экспэрымэнтальнай пляцоўкай для інтэрнацыяналізацыі і лібэралізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Паводле прэс-рэлізу­

­
15:26, 16/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.086 seconds.