18 лістапада «Hair Peace Salon» і «Jitters» прэзэнтуюць сумесную праграму

Два англамоўныя беларускія брыт-рок гурты «Hair Peace Salon» і «Jitters» аб'ядналіся, што вылілася ў сумесны альбом «Split Before, Together Now»: разьяднаныя раней, зараз музыкі разам. 18 лістапада можна будзе адчуць, што з гэтага атрымалася — у клюбе «Гудвін» адбудзецца прэзэнтацыя новай праграмы.

«Зьліцьцё і паглынаньне» магчыма ня толькі ў дзелавым сьвеце, але й у сьвеце музычным. Нядаўна адбылося «сяброўскае зьліцьцё» двух англамоўных беларускіх брыт-рок гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters».

Аб чым і стала вядома ў дзень рэлізу сумеснага альбому «Split Before, Together Now». Назоў цалкам адлюстроўвае сытуацыю: «падзеленыя раней, зараз разам». Лідэр Jitters Канстантын Карман зараз — удзельнік Hair P­eace Salon.

Калектыў з ужо пяці музыкаў рыхтуецца да прэзэнтацыі новай праграмы і працягу барацьбы ў конкурсе «Музычны play-off».

Новы стан Hair Peace Salon адлюстраваны і на вокладцы альбому: два розных бота са зьвязанымі матузкамі.

«Я доўга шукаў фактурны абутак, — распавядае лідэр Hair Peace Salon Алег Вяль. — Заходзіў у крамы, прыглядаўся да абутку знаёмых, але ўсё было ня тое. А потым зазірнуў у дзіцячы аддзел — і убачый менавіта тое, што шукаў. Дзіцячы абутак такі яркі, цацачны. Як сталася, у крамах нельга здымаць. Таму прыйшлося арэндаваць дзіцячыя боцікі ў адным з сэкандаў. Мы іх здымалі да позьняе ночы, каб зранку вярнуць. У выніку атрымалася такая вось мілая вокладка, якая вельмі ўсім да спадобы.»

Прэзэнтацыя альбома «Split Before, Together Now» адбудзецца 18 лістапада
Клюб «Гудвін»
З удзелам The Blackmail, Оpen Space і Андрэя Козіка (
ex-Rosary)
Пачатак, а 19.00
Кошт квіткоў 10 000
Даведкі: +
375-29-2783216, +375-29-1799918

­
SlaDa 14:50, 14/11/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0646 seconds.