З 22.00 да 9.00 продаж сьпіртнога будзе абмежаваным

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла прапанову абмежаваць продаж алькагольных напояў у пэрыяд з 22.00 да 9.00 гадзінаў. Зараз прапанова накіраваная на разгляд ва ўрадзе.

­ ­­­

 

Гэтая мера, сярод іншага, будзе спрыяць пераадольваньню п’янства і алькагалізма, зьніжэньню ўзроўню злачыннасьці на глебе ўжываньня алькаголю. Праваахоўныя ворганы прапануюць таксама забараніць ужываньне сьпіртных напояў у грамадзкіх месцах.

Па словах кіраўніка ўпраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і адмысловай міліцыі Мікалая Дразда, МУС увесь час праводзіць комплекс прафіляктычных мерапрыемстваў па прадухіленьні правапарушэньняў у дадзенай сфэры.

Так, у кастрычніку прайшоў месячнік антыалькагольнай накіраванасьці. У выніку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі з незаконнага абарачэньня 359 літраў сьпіртаўтрымліваючай прадукцыі — больш чым у шэсьць разоў болей, чым за кастрычнік 2006.

На «гарачыя лініі» ад насельніцтва паступіла каля тысячы паведамленьняў пра факты вырабу і незаконнага гандлю гэтай прадукцыяй, каля паловы зь іх пацьвердзіліся.

На сьнежань заплянаванае правядзеньне канфэрэнцыі «Шчасьлівая сям’я — здаровае грамадзтва».

У бягучым годзе 680 спрэчак перарасьлі ў злачынствы рознай цяжкасьці. На ўліку міліцыі стаяць каля 6 тысяч праблемных сем’яў, у лекава-працоўных прафілякторыях на лекаваньні знаходзяцца каля 4,2 тысяч чалавек. За пяць год ад атручваньняў алкагольнай прадукцыяй і яе сурагатамі памерла каля 14 тысяч чалавек.

Паводле БЕЛТА­­

­­­­
16:15, 08/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.135 seconds.