Удзельнікаў вулічнага сьвяткаваньня Halloween пакаралі арыштамі ад 5 да 10 сутак

Чатыром удзельнікам Хэлоўіна, затрыманым 31 кастрычніка ў ЦУМе за «падабенства да злачынцаў», сёньня ўвечары ў судзе Савецкага раёну Менску вынесьлі пакараньне. Тацьцяну Лашкарову асудзілі на 5 сутак, Юрку Шаліна і Андрэя Кіма – на 7 сутак, Валянціна Сакалоўскага – на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

­

Затрыманая моладзь засталася ў маскарадных касьцюмах муміяў і правяла першую ноч у РАУСе. Прызначаны на 1 лістапада суд перанесьлі на 2 лістапада. Хлопцам і дзяўчыне ўручылі позвы, а пратаколы судзьдя даслала на дапрацоўку. Але міліцыянты не адпусьцілі затрыманых і зноўку адвезьлі іх на Акрэсьціна.

Камічная на першы погляд сытуацыя з затрыманьнем людзей у маскарадных касьцюмах павярнулася зусім не жартоўнымі арыштамі. Па словах юнака, што прыйшоў на суд падтрымаць сваіх сяброў, судзьдзя пры апытаньні сведкаў удакладняла не колькасьць людзей пры затрыманньні, а колькасьць «муміяў».

krasannna 22:40, 02/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0684 seconds.