У Турцыі сутычка студэнтаў з паліцыяй

13га сакавіка ў Анкары адбылася сутычка больш за тысячу турэцкіх студэнтаў з паліцыяй.

Паліцэйскія выкарысталі зброю і сьлезатачывы газ, студэнты закідалі паліцэйскіх камянямі і вывернулі ліхтары. Некалькім студэнтам і паліцэйскім спатрэбілася мэдычная дапамога з-за атручваньня сьлезатачывым газам.

Студэнты пратэставалі супраць дзяржаўнага кантролю ўнівэрсытэтаў, які існуе з 1980 году. У тым годзе была створаная так званая Найвышэйшая рада для адукацыі.

Паводле CNN, некалькі студэнтаў былі арыштаваныя.

volha_d 00:00, 27/03/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.