У Нідэрляндах будуць забароненыя галюцынагенныя грыбы

Урад гэтай краіны вырашыў забараніць продаж галюцынагенных грыбоў пасьля некалькіх інцыдэнтаў з турыстамі, якія іх ужывалі.

Як паведаміла міністэрства юстыцыі, забарона набудзе моц праз некалькі месяцаў.

Вядома, што ў Нідэрляндах стаўленьне да наркотыкаў даволі лібэральнае: марыхуана легальна прадаецца у кавярнях. А вось крамам, якія будуць прадаваць грыбы, прыйдзецца зачыніцца.

На сёньня ў Нідэрляндах забаронены продаж толькі сушаных «чароўных» грыбоў, бо канцэнтрацыя галюцынагенных рэчываў у іх вышэй, чым у сьвежых.

Але грыбы адметныя непрадказальнасьцю рэакцыі на іх арганізма.

Заклікі забараніць іх продаж узмацніліся пасьля шэрагу трагічных здарэньняў: 17-гадовая францужанка скінулася з даху пасьля таго, як паспрабавала грыбоў у Амстэрдаме.

Ісьляндзкі турыст скокнуў з гаўбца і зламаў абедзьве нагі, а турыст з Даніі езьдзіў на машыне па намётавым гарадку і амаль не падавіў ягоных жыхароў.

На фэрме, якая пастаўляе каля паловы ўсіх «чароўных» грыбоў у Нідэрляндах, ужо падлічваюць страты – а гэта мільёны эўра. Прадаўцы крамаў лічаць праблему раздутаю.

Адваротны бок нагадвае пра тое, што ў тых, хто ўжывае «чароўныя» грыбы, акрамя галюцынацыяў здараюцца прыпадкі сьмеху, абвастраецца ўспрыманьне колераў і гукаў. Сярод нэгатыўных эфэктаў таксама – ваніты і пачуцьцё трывогі.   

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0751 seconds.