Шанец атрымаць Alfred-Toepfer-Stipendien

Прапануецца стыпэндыя для беларусаў, якія навучаюцца на апошнім курсе ўнівэрсытэта ці зьбіраюцца ўжо ў хуткім часе абараняцца на кандыдацкую ступень. Прымаюцца заяўкі ад людзей да 30 год, якія шукаюць падтрымку на навучаньне ў Нямеччыне. Дэдлайн – 30 лістапада 2007 года.

Стыпэндыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien у першую чаргу падтрымлівае актыўных і таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія дысцыпліны, мастацтва, архітэктуру, накірункі ў аграрнай і лясной гаспадарцы, якія па магчымасьці пераплятаюцца з эўрапейскім кантэкстам.

Штогод падтрымліваюцца ад 30 да 50 стыпэндыятаў з краінаў Усходняй і Сярэдняй Эўропы. Штомесяцовая стыпэндыя складае 920 эўра. Стыпэндыя разьлічана максымум на 1 год падтрымкі студэнта.

На сайце фонда можна знайсьці падрабязнае апісаньне праграмы і фармуляры для падачы заяўкі, пазнаёміцца з патрабаваньнямі і пачытаць адказы на найбольш распаўсюджаныя пытаньні.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0641 seconds.