Украіна: Студэнты будуць езьдзіць па ільготах увесь год

Хаця лета ўжо скончылася, указам прэзыдэнта Ўкраіны студэнтам вярнулі права на ільготны праезд у грамадзкім транспарце цягам двух летніх месяцаў.

­

Віктар Юшчанка сваім Указам №891/2007 прыпыніў дзеяньне пастановы Кабінэту міністраў ад 5 красавіка 1999, якое абмяжоўвае тэрмін карыстаньня студэнтамі ВНУ і прафтэхвучэльняў ільготамі на праезд у транспарце.

Згодна пастанове ад 5 красавіка 1999, ільготны праезд у гарадзкім і прыгарадным пасажырскім транспарце і міжгароднім аўтамабільным транспарце і чыгункай дзейнічае толькі на пэрыяд з 28 жніўня па 28 чэрвеня.

На думку прэзыдэнта Ўкраіны, такое абмежаваньне тэрміну дзеяньня ільготаў на праезд не адпавядае закону аб спрыяньні сацыяльнаму станаўленьню і разьвіцьцю моладзі ва Ўкраіне, згодна якому ільготны праезд вучням і студэнтам права на ільготны праезд гарантуецца ўрадам напрацягу году.

Нагадаем, што гэта геніяльная думка прыйшла ў галаву ня толькі прэзыдэнту – колькі часу ўжо змагаліся ўкраінскія студэнты за два летнія месяцы. Так што, мяркуючы па ўсім, такая «празорлівасьць» ураду – істотны крок напярэдадні выбараў. Пры тым, Указ прэзыдэнта яшчэ і актуальны - лета якраз скончылася.

Тым часам на Беларусі будуць захаваныя асобныя ільготы на праезд дзяцей, паведамляюць «Беларускія навіны»:

  • Дзецям да сямі год будзе захаваная ільгота на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце;
  • Дзецям да 10 год – на міжгародніх маршрутах.

Зразумела, гэта зусім дробныя крокі насустрач. Істотная частка насельніцтва ўсё ж такі застанецца без права на ільготны талён.

Так, у Берасьце былі пададзеныя заяўкі на правядзеньне 37 пікетаў супраць адмены ільготаў. У Менску акцыя супраць скасаваньня ільготаў, якая не выклікала моцнай падтрымкі студэнтаў і пэнсіянэраў, была разагнаная.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0839 seconds.