Не пакідайце іх сам-насам з Чарнобылем

Новая рэклямная кампанія Чырвонага Крыжа прыцягвае ўвагу да вобразаў-зданяў, нагадвае праз дваццаць год пра пакінуты горад Прыпяць (Украіна), дзе калісьці жылі людзі, кахалі і сябравалі, хадзілі ў школу і працавалі.

Агенцыя Leo Burnett Украіна абрала вобразы гораду-прывіду Прыпяць для сацыяльнай кампаніі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Пасьля катастрофы на ЧАЭС горад апусьцеў за лічаныя дні, пераўтварыўшыся ў сапраўдную здань. І толькі час ад часу Прыпяць наведваюць на сваі страх і рызыку марадзёры і сталкеры.

Мінула дваццаць год, і сэрыя прынтаў «Не пакідайце іх сам-насам з Чырнобылем» мусіць зноўку прыцягнуць увагу грамадзтва да жыхароў забруджаных раёнаў. На тле ўсеагульнага запусьценьня жывуць, вучацца і працуюць, нібыта нічога і не здарылася, самотныя людзі. Сытуацыя прыблізна адпавядае рэчаіснасьці ў некаторых вёсках вобласьці. Рэкляма падкрэсьлівае, што самае страшнае для гэтых людзей – не жахлівыя ўмовы жыцьця і не радыяцыя, а кляймо чарнобыльца. Менавіта ад такіх ярлыкоў засьцерагае рэкляма.

«Мінула дваццаць год са дня Чарнобыльскай катастрофы. Чарнобыльскі ляндшафт нагадвае пустыр. Яшчэ большая шкода нанесеная мясцовым жыхарам, іх арганізму і душэўнаму стану. Чырвоны Крыж прапануе ім мэдыцынскую і псыхалягічную падтрымку. Нядаўна радыяцыйны узровень, што выклікае шматлікія захворваньні, павялічыўся. Калі мы хочам абараніць сябе ад паўторнай катастрофы, трэба памятаць пра Чарнобыль», - кажа рэкляма.

14:40, 10/07/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1414 seconds.