Густы мужчын не зьмяняюцца? Або Real Beauty

Рэклямны ролік Dove за натуральную прыгажосьць Unilever стаў фаварытам сярод простага люду, тобок, зачапіў мэтавую аўдыторыю – спажыўцоў. Ня самыя дасканалыя жанчыны адчулі сябе больш упэўнена, увераваўшы ў «Real Beauty»… І ўсё бы добра, але распачалася вірусная анты Dove кампанія. Ролік Evolution кампаніі Ogilvy & Mather выклікаў яшчэ большае захапленьне.

А мэсэдж сэрыі добравядомых плякатаў, дзе выявы найпрыгажэйшых жанчын былі заменены дамамі ў целе – «Не спадзявайцеся, густы мужчынаў не мяняюцца», падрыхтаваны бразільскай кампаніяй Salles Chemistri для абястлушчаных ёгуртаў – прыклад таго, што пакупніцы ўсё ж абіраюць твары, якія дапамогуць ім стаць прывабнее. Бо калі ты і так прыгожая, навошта тады ўвогуле карыстацца якімі-небудзь касметычнымі сродкамі.

Ідэя роліку Evolution кампаніі Ogilvy & Mather - не сапсаваць рэпутацыю Dove, а паказаць, што натуралізм – гэта не заўсёды тое, да чаго трэба імкнуцца. Сьцёбна прадэманстраваны шкодны ўплыў нездаровага ладу жыцьця, калі чалавек забівае на сябе – маўляў, і так сыйдзе, які ёсьць такі ёсьць. Ролік Evolution прыхільнікі самаўдасканальваньня скачалі з You-Tube больш чым 4 мільёны разоў.

І ў чым галоўная прывабнасьць заходняга рэклямнага бізнэсу і ўвогуле – розных крэатыўных рэчаў, што на любую ўдалую кампанію ствараецца ня меней удалая анты кампанія.

P.S. наконт густаў можна не пагадзіцца: даволі спрэчнае пытаньне. Галоўнае – граматны піяр:)

SlaDa 13:25, 05/07/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1548 seconds.