Абітурыенты-2004 дачакаліся

Хутка зьявіцца новы даведнік для абітурыентаў 2004 (Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў абяцае, што ён выйдзе ў лютым - пачатку сакавіка). Плянуецца, што першапачатковы наклад выданьня складзе 50 тысячаў асобнікаў.

Правілы прыёма ў вну на 2004 год прадугледжваюць правядзеньне адзінага іспыта.

Абавязковае тэставаньне па беларускай мове пройдзе 30 траўня, па расейскай - 6 чэрвеня 2004 года. Тыя, хто ня здолеў удзельнічаць у іспыце па паважнай прычыне, могуць здаць яго 13 чэрвеня (па беларускай і расейскай мовах адначасова).

Гэтае тэставаньне будзе праводзіцца бясплатна, а ягоныя вынікі залічваюцца на ўсе спэцыяльнасьці ў вну ўсіх формаў уласнасьці.Акрамя таго можна будзе здаць іспыт па ангельскай і нямецкай мовах (3 красавіка), хіміі (4 красавіка), фізыцы (10 красавіка), біялёгіі (17 красавіка) і матэматыцы (18 красавіка). У гэтым тэставаньні абітурыенты прымаюць удзел па сваім жаданьні і на платнай аснове. Кошты пакуль не называюцца.

kipryda 12:30, 17/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0771 seconds.