Украіна: тэрмінова павысіць узровень адукацыі

Неабходнасьць праходжаньня якіх-небудзь уступных іспытаў на адукацыйна-кваліфікацыйны ўзровень спэцыяліста пазбаўляе магчымасьці украінскага грамадзяніна атрымаць якасную адукацыю й працу, а таксама супярэчыць эўрапейскай практыцы, лічаць члены Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня (УАСС).

На адукацыйна-кваліфікацыйным узроўні бакаляўра ў ВНУ Украіны студэнт атрымлівае грунтоўныя веды гуманітарнага блёку дысцыплін, аднак ня можа стаць паўнавартасным спэцыялістам ў сваёй вобласьці.

Вывучэньне большасьці прафэсійна-арыентаваных дысцыплін, неабходных для далейшай працы па абранай спэцыяльнасьці, праходзіць на ўзроўні спэцыяліста або магістра. Улічваючы факт таго, што сёньняшні склад прафэсій не адказвае існым накірункам падрыхтоўкі бакаляўра, гэты адукацыйна-кваліфікацыйны ўзровень практычна не прызнаецца працадаўцамі.

Узровень спэцыяліста ў сучасных украінскіх умовах фактычна роўны эўрапейскаму бакаляўру. Менавіта таму любы конкурс на атрыманьне адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўня спэцыяліста непрымальны.

Як паведамляе прэс-служба Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня, рашэньне Міністра адукацыі й навукі Украіны С.М. Нікалаенка адносна гадавой адтэрміноўкі новых правілаў паступленьня - гэта кансэрвацыя сытуацыі, аднак ня шлях вырашэньня праблемы.

З мэтай вырашэньня праблемы УАСС зьвяртаецца да Кабінэта міністраў Украіны з заклікам тэрмінова распрацаваць і прыняць новы склад прафэсій, які будзе адказваць складу існых накірункаў падрыхтоўкі.

Удзельнікі арганізацыі лічаць мэтазгодным Міністэрству адукацыі й навукі Украіны аказваць садзейнічаньне ўносу зьменаў у навучальныя праграмы з улікам магчымасьці пераносу выкладаньня часткі дысцыплін гуманітарнага блёка на ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі, а прафэсіянальных дысцыплін - з узроўня спэцыяліста на бакаляўр, што будзе аказваць садзейнічаньне пераўтварэньню адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўня бакаляўр у паўнавартасную вышэйшую адукацыю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1929 seconds.