Твой сэмэстар у Нямеччыне

Да 30 красавіка можна падаць дакумэнты для стыпэндыі на зімовы навучальны сэмэстар (з 1 кастрычніка 2007 г. па 28 лютага 2008 г.) у нямецкай ВНУ, якую прапануе GFPS для беларускіх студэнтаў.

GFPS

Стыпэндыя разьлічаная на беларускіх студэнтаў усіх спэцыяльнасьцяў, не старэйшых за 25 год, грамадзка ці палітычна актыўных, якія добра валодаюць нямецкай мовай, маюць посьпехі ў навучаньні і цікавяцца нямецкай культурай і грамадзтвам.

Стыпэндыя складае 520 эўра ў месяц. Перавага дадзенай праграмы яшчэ ў тым, што на месцы стыпэндыяты заўсёды могуць атрымаць падтрымку парады і дапамогу ад GFPS. Гэта могуць быць і розныя дробязі і, напрыклад, арганізацыя якой-небудзь імпрэзы прысьвечанай Беларусі.

Падрабязьней апісаньне дакумэнтаў для падачы заяўкі на стыпэндыю можна знайсьці тут.

Уні Вера 14:40, 26/03/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1216 seconds.