Як выглядала жанчына ў палеаліце?

Супрацоўнікі музэя ў Палерма аднавілі выгляд жанчыны, рэшткі якой былі знойдзеныя на Сыцыліі ў 1937 годзе. Прыкладны ўзрост парэшткаў – 14 тысячаў гадоў!

Археолягі празвалі жанчыну Тэя. Аднаўленьне яе выгляду ішло шмат год, пры гэтым навукоўцы выкарыстоўвалі тэхніку, якая ўжо выпрабоўвалася раней у вывучэньні парэшткаў егіпецкіх фараонаў.

Высьветлілася, што ў самай старажытнай жыхаркі Сыцыліі быў выцягнуты твар з выступаючай наперад ніжняй сківіцай і капной чорных валасоў.

І гэтай прыгажуні было недзе 30 год. 

Фота - repubblica.it

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1508 seconds.