Новая прафэсія – складальнік смс

У Кітаі імкліва набірае папулярнасьць новая прафэсія – складальнік смс-паведамленьняў. За тыдзень некаторыя найбольш умелыя аўтары зарабляюць такім чынам болей 10 тысячаў юаней ($1280).

Найбольш актуальнай такая паслуга робіцца ў час сьвятаў, калі сотні мільёнаў кітайцаў занятыя пошукам падарункаў, а яшчэ ж хочацца ўразіць сваіх любімых незвычайнымі паведамленьнямі. 

Каб атрымаць тэкст смс-кі, карыстальнік скачвае яго з адмысловага інтэрнэт-сайта. У сваю чаргу аўтар атрымлівае $0,01 за кожную дасланую смс, паведамляе РІА «Новости»

Для многіх аўтараў напісаньне смс-паведамленьняў стала асноўнай прафэсіяй. Яны вучацца маляваньню і музыцы, каб ствараць мультымэдыйныя паведамленьні, якія карыстаюцца асаблівым попытам у КНР. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1829 seconds.