Звольненая за хабар выкладчыцца кінулася пад цягнік

У Крыму абвінавачаная ў хабарніцтве выкладчыцца Таўрычнага нацыянальнага ўніверсытэта скончыла жыцьцё самагубствам. Дацэнт катэдры гісторыі Ўкраіны кінулася пад цягнік.

Факт гібелі выкладчыцы пацьвердзілі ў прыёмнай рэктара ўнівэрсітэта. Пры гэтым падкрэсьлілі, што на момант суіцыду Жана Мона ўжо не зьяўлялася супрацоўніцай вну, паколькі выйшла на пэнсію.

У той жа час, па дадзеных крыніц, тыдзень назад выкладчыцу злавілі падчас атрыманьня хабару ад студэнтаў. Праваахоўнікі ўзялі з дацэнта падпіску аб нявыязьдзе, а кіраўніцтва ТНУ яе звольніла. 

Паміж тым у крымскім МНС аб сьмерці пажылой жанчыны нічога не вядома. Па зводцы за мінулыя выходныя суіцыд пад коламі цягніка не праходзіў.

//Паводле nr2.ru

@ptymist 10:02, 06/02/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0672 seconds.