Беларускім студэнтам павялічваюць стыпэндыі на 4.7%

За што беларускім студэнтам варта любіць выбары і іншыя палітычныя кампаніі? Дзяржава ў гэты час праяўляе падв­ышаны клопат пра сацыяльную абарону моладзі. І хоць зараз ідзе ня вельмі заўважная кампанія па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, улады вырашылі не парушаць сваю традыцыю і ўзгадалі пра студэнтаў.

Як паведамляе БелТА, А. Лукашэнка сёньня падпісаў загад аб павелічэньні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпэндый для моладзі, якая навучаецца.

Узровень навучальных стыпэндый для студэнтаў беларускіх вну цяпер складзе ад Br82,8 тыс. да Br132,5 тыс. (памеры стыпэндый узрастуць на Br3,9 тыс. – Br6,3 тыс.).

Для навучэнцаў устаноў, якія забясьпечваюць атрыманьне сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, – ад Br69,5 тыс. да Br104,3 тыс. (на Br3,3 тыс. – Br5,0 тыс.).

Для навучэнцаў ПТВ, стыпэндыі будуць ад Br44,7 тыс. да Br71,6 тыс. (узрастуць на Br2,1 тыс. – Br3,4 тыс.).

Пераразьлік стыпэндый будзе зроблены ад 1 лістапада 2006 года. 

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі мінулага году стыпэндыі падвышалі на 20%.  

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0871 seconds.