Першая гістарычна-забаўляльная мультымэдыя-кніга пра Вясну-2006

Не прайшло і паўгады з часу Менскай вясны’2006, як на сьвет зьявілася ўнікальная мультымэдыйная кніга, прысьвечаная падзеям на Кастрычніцкай Плошчы. “Open air RAVElution” – гэта суб’ектыўны канспэкт падзей і пачуцьцяў, якімі жылі дзясяткі тысячаў маладых беларусаў 19 – 25 сакавіка 2006 году. Канспэкт, праілюстраваны фота-, відэа-, аўдыё і напісаны ў жанры “pop history”.

Open air RAVElution” – гэта не звычайная гістарычная мультымэдыйная кніга. Для аўтараў было ня столькі важна быць дакладнымі ў датах і назвах. Нашмат цікавей было ўзгадваць і расказваць пра важныя дэталі, ключавыя паняцьці і пэрсоны вясновай Рэйвалюцыі. Рэйвалюцыі зь вялікай літары: гаворка ў кнізе вядзецца пра той пераварот, які з 19 па 25 сакавіка 2006 г. адбыўся ў мазгах беларусаў, перадусім, маладых. Для якіх апошнія пяць год былі поўным даўнам і ступарам грамадзкага жыцьця.

Адкуль такая назва? Мы амаль не перабольшваем, кажучы: з 19 па 25 сакавіка 2006 г. у Менску прайшоў першы open air RAVEvolution – экстрэмальна-забаўляльнае party 24 гадзіны ў суткі. Мерапрыемства з маштабнай PR-кампаніяй, непрадуманай праграмаю, кепска разьвітай інфраструктураю, але з выдатнай самаарганізацыяй.

Сакавіцкі Open Air нават меў сваё “сэкьюрыці”, у ролі якога выступалі “супрацоўнікі праваахоўных органаў”. Праўда, вельмі хутка высьветлілася, што security – гэта звычайныя гопнікі. Гопнікі, нашэсьця якіх баіцца любы арганізатар вялікіх мерапрыемстваў. Таму Рэйвалюшн стаў ня проста шматдзённым пратэстам супраць фальсыфікацыі выбараў, але і найглябальнейшай разборкай паміж пасталелымі і апранутымі ў форму “быкамі” са спальных раёнаў і “нефармаламі” рознай ступені прасунутасьці.

Пра гэты сацыяльны канфлікт чытайце ў артыкуле “Гоп-стоп рэвалюцыі”. Тэзаўрус знакавых рэчаў, паняцьцяў і VIPs чытайце ў “Слоўніку Рэйвалюцыі”. На франты камунікатыўнай вайны вясны’2006 вяртае артыкул “Жглі як маглі. Ад трындзецкага інфармбюро”. Пра ролю міжнароднай супольнасьці ў Рэйвалюшане нагадвае артыкул “Ту-ту-турысты, авантурысты. Харашо што прыехаў”. Таксама ў кнізе чытайце і глядзіце ТОР-10 лепшых флэш-мобаў вясны “Весела была, як бацьку хавалі” і шмат чаго яшчэ. А на дэсэрт – поўны варыянт бэстсэлеру “Песьні свабоды”. І ўсё гэта разбаўлена фота-, аўдыё-, відэа-дакумэнтамі.

“Open air RAVElution” можна БЯСПЛАТНА замовіць, запоўніўшы заяўку на сайце грамадзянскай кампаніі За Свабоду!

12:51, 24/08/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0655 seconds.