Сёньня пачаліся ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі

У гэтым годзе абітурыентам неабходна здаць тры ўступныя іспыты. Два з іх, у выглядзе цэнтралізаванага тэставаньня, яны ўжо прайшлі. Фармат апошняга, трэцяга іспыта вызначае кожная ВНУ самастойна. 

Сёлета ўступная кампанія цягнецца да 9 жніўня, менавіта да гэтага дня прымаюцца дакумэнты на платную форму навучаньня. Тыя абітурыенты, якія здадуць іспыты, але не пройдуць на дзённае аддзяленьне па конкурсе, маюць шанец да 7 жніўня падаць дакумэнты для ўдзелу ў конкурсе на завочнае і вечаровае аддзяленьні. 

Baj 14:41, 31/07/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0752 seconds.