Фотарэпартаж з вандроўкі на байдарках па Нёмане 2009

Заплыў гэтага году па Нёмане завершаны! Экстрэмальныя прыгоды ў артыкуле з вандроўкі на байдарках, а ў фотаблогу вялікі фотарэпартаж з воднага падарожжа васьмёх заўзятараў прыгодаў.


Скласьці байдаркі - справа няпростая і патрабуе ўважлівасьці і цярпеньня.


Вучацца ўсе.


Традыцыйна байдаркі аздабляюцца сьцяжкамі.


Наша першая стаянка - мінулым годам тут быў высачэзны бераг.


Але вада паднялася на два мэтры.


Сустрэты намі мятлік, які на вачох выпаўзаў з кукалкі.


Насьця і Дзёня вяртаюцца з выезду за вадой - набіралі па цэнтры Нёману, дзе плынь памацней, каб вада была чысьцейшаю, бо на беразе зусім цёмная.


Першая ноч на Нёмане. Вячэраем і кормім статкі камароў.


Страшная карціна раніцы наступнага дня. У рацэ безьліч дохлай рыбы, а малыя ўюнкі літаральна выскокваюць на бераг.


Пасьля ваганьняў уюнкі былі сабраныя для вухі, якую так і не паелі.


Усе задаволіліся смачным курыным супам зь Нёманскай вады, няхай і падазронай пасьля ўбачанага раніцай.


Прайшла навальніца.


Шукаем адзін на адным кляшчоў. Бо Вічка аднаго падчапіла, але дасталі хутка народнымі сродкамі.


Абмяркоўваем далейшыя пляны і зьбіраем рэчы.


Але суп трэба даесьці. Вядро на васьмёх - хіба гэта шмат? :)

У кожнай байдарцы — па дзяўчыне. А той, хто сядзіць сьпераду — накіроўваючы.


Месцамі Нёман разьліваўся як сапраўднае возера.


У такія момант і грэбсьці ня хочацца: проста назірай за прыгажосьцю вакол і лічы гарлачыкаў у вадзе.


Пасьля такой прыгажосьці нас чакаюць непрадказальныя балоты.


Абмеркаваньне пляну «В» па пераадоленьні бабровай плаціны.


Стаім у балотах. Пад травою — таксама вада.


Ад чорных піявак і іншай балотнай жыўнасьці лепей схавацца ў байдарку.


"Мы ў балотах..."


Фотак самой плаціны няма, бо ў такой сытуацыі камэру лепей не даставаць - самому б застацца ў байдарцы і не перакуліцца. Затое гэты здымак - адразу пасьля плаціны. Яе крыху бачна зьлева, а справа яна ўжо парасла травой. За плацінай - круты паварот, таму плынь магутная.


Жыхары нашай наступнай стаянкі.


Сонечная раніца.


Бераг круты і рака надта глыбокая. Але для аматараў паныраць - раздольле. Галоўнае, каб плыньню ня зьнесла далёка.


Мятлікі і стракозы зусім не баяцца людзей — сядаюць наўпроста на ногі, ці галаву.


Каб захаваць ўсе ўражаньні і эмоцыі з прыгодаў - лепей сецьці і запісаць у нататнік, зьвесіўшы ногі ў ваду.


На падыходзе грэчка з тушанінай. Юрка шаманіць. Падпісваю здымкі і ўзгадваю гэтую смакату.


Берагі моцна затопленыя, таму многія дрэвы апынуліся проста ў цэнтры Нёману.


Вунь там зьлева віднеецца нашая стаянка. Людзі там спыняюцца рэдка, бо ў звычайны час надта высокі бераг, а трапіць туды можна толькі з вады.


Час зьбірацца і рушыць далей!


Такая ў нас вясёлая кампанія зь вёсламі :)


Галоўнае - да ўсяго ставіцца з гумарам :)


А вось і знаёмы пэйзаж у Стоўбцах - тут завяршаецца нашае падарожжа.


Мы прыйшлі першымі! :)


Час вяртацца ў Менск.

Чытайце таксама артыкул з гэтай вандроўкі "На байдарках па Нёмане 2009: вялікая вада, бабровыя плаціны і прыродныя загадкі", а таксама глядзіце фотарэпартаж з нашай вандроўкі гэтым жа маршрутам мінулым годам.

Аўтары фота: Юра Сідун і Воля Кузьміч

tarka 09/07/2009

 
 
In 0.048 seconds.