Саксонія падтрымлівае выключаных беларускіх студэнтаў

Міністэрства адукацыі Саксоніі – фэдэральнай зямлі ва ўсходняй частцы Нямеччыны – падтрымлівае выключаных беларускіх студэнтаў шляхам прадастаўленьня ім месцаў для навучаньня.

Міністэрства зьвярнулася да ўсіх унівэрсытэтаў і арганізацыі "Studentenwerke" як інстытутаў, якія забясьпечваюць студэнтаў жытлом і харчаваньнем, з заклікам выдзяліць на навучаньне беларускіх судэнтаў фінансаваньне. На гэта будуць выкарыстаныя існуючыя стыпэндыі для студэнтаў з Усходняй Эўропы.

Гэта ўжо другая фэдэральная зямля, якая папануе свае навучальныя месцы, што сьведчыць аб пашырэньні падтрымкі дэмакратычных рухаў у Беларусі Нямеччынай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4786 seconds.