Вечарына пазытыўнай музыкі

Атрымай свой пазытыФФ на лета!” – кажуць арганізатары вечарыны. 5 траўня ў 17:00 у музэі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесьце), уваход бясплатны, у праграме маладыя гурты з пазытыўнымі сьпевамі.

Вечарына арганізуецца камандай сяброў, і як адзначае ініцыятар імпрэзы Sarmat, “хочацца ўзьняць настрой людзям”.

Настрой паднімаць будуць “Джамбiбум”, “Rahis”, “Жаба у каляiне”, Вiктар i Вера Жыбулi, Тацяна Нiлава ды іншыя.

Падрабязнасьці праз тэлефон 7760123. 

tarka 12:00, 02/05/2006 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0903 seconds.