У Горадні студэнта выключылі з унівэрсытэту за каляндарыкі са здымкам А.Мілінкевіча

Яўген СкрабутанЗ Гарадзенскага унівэрсытэту імя Я.Купалы выключаны студэнт 3-га курсу філялёгіі Яўген Скрабутан. Заўчора мастоўскі суд пакараў яго штрафам – 290 тысяч рублёў за 5000 каляндарыкаў са здымкам А.Мілінкевіча і словамі “Люблю Беларусь”. Студэнт зьяўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, яго затрымалі з каляндарыкамі на чыгуначнай станцыі ў Мастах 12 студзеня.

У дэканаце яму сёньня патлумачылі, што паводле загаду, ён другі раз дапусьціў парушэньне за час навучаньня. Першым разам яго выключылі за графіці ў 2004 годзе, яму тады ўдалося аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Яўген Скрабутан гаворыць, што яго выключылі надзвычай хутка — на другі дзень пасьля суду, прычым яго нікуды не выклікалі, яму не вядома нават ці адбылося паседжаньне дэканаў, са згоды якіх выключаюць студэнтаў. Згода была патрэбна і ад прафсаюзу, зазначае ён. У дэканаце яму толькі паказалі электронны варыянт выпіскі з загаду аб яго выключэньні з унівэрсытэту.

Радыё Свабода

12:35, 15/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.