Вывучаны фэномэн зьнікаючых лыжак для гарбаты

Дасьледнікі зь інстытута Бёрнэта (Burnet Institute) у Аўстраліі, якія зацікавіліся актуальнай праблемай зьнікненьня лыжачак для гарбаты, правялі экспэрымэнт і абвесьцілі вынікі ў British Medical Journal.

Яны набылі й пранумаравалі 70 лыжачак для гарбаты й разьмясьцілі іх у кавярні інстытута. Штотыдзень, напрацягу 5-ці месяцаў яны падлічвалі, колькі штук засталося. Напрыканцы дасьледваньня высьветлілася, што зьніклі 80% лыжачак – 56 штук. Прычым палова зь іх зьнікла праз 80 дзён. Было падлічана: каб захаваць "насельніцтва" з 70-ці лыжачак, неабходна штогод набываць 250.

Праведзенае апытаньне паказала, што большасьць навучэнцаў і супрацоўнікаў інстытута (73%) незадаваоленыя колькасьцю лыжачак для гарбаты, якія, па ўсім відаць, сталіся істотнай часткай жыцьця інстытута.

Адно з магчымых тлумачэньняў фэномэна зьнікаючых лыжачак – рэзыстэнцыяналізм (resistentialism) – тэорыя аб тым, што неадухоўленыя рэчы адчуваюць натуральную агіду да людзей. Гэта дэманструецца фактам, што людзі ня маюць ніякага кантролю над перасоўваньнем лыжачак для гарбаты. Дасьледнікі лічаць, што неабходна разьвіцьцё эфэктыўных захадаў такога кантролю.

Baj 15:00, 17/01/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2523 seconds.