Піт Паўлаў у навагоднюю ноч будзе піць гарбату і глядзець тэлевізар
Чарговым у шэрагу апытаных стаў Піт Паўлаў. Выпускнік Радыё-тэхнічнага Інстытута (цяпер БДУіР), вядомы як гітарыст гурта NRM, а таксама лідар гуртоў Garadzkija і PetePaff распавядае пра
сьвята Новага году ў студэнцкія часы і плянах на сьвяткаваньне сёлета.
- Як сьвяткавалі Новы Год у студэнцкія гады?
У студэнцкія гады мы часта пад час сьвяткаваньня Новага Года ладзілі канцэрты. Наш гурт называўся "Испорченный понедельник". Сваіх песьняў мы не выконвалі, а сьпявалі тагачасныя гіты. А яшчэ часьцей – сьвяткавалі традыцыйна: сямейным колам. Таму нічога адметнага адразу і не ўзгадаеш.
- Як зьбіраецеся адзначаць надыходзячыя сьвяты?
Наконт сьвяткаваньня пакуль нічога ня вырашылі. Плянуецца, што PetePaff зладзіць некалькі выступаў на закрытых вечарынах. А навагоднюю ноч зьбіраюся сустрэць з сямьёй у маленькай сяброўскай кампаніі. Паглядзім тэлевізар, гарбаты папьем.