Зьміцер Язьвінскі: "Смачныя пахі ахіналі ўвесь інтэрнат..."

Зьміцер ЯзьвінскіПрацягваем апытанку вядомых людзей аб іх ўспамінах пра сьвята Новага году ў студэнцкія часы і плянах на сьвяткаваньне сёлета. Распавядае Зьміцер Язьвінскі, былы студэнт Беларускага Дзяржаўнага Пэдагагічнага Ўнівэрсытэта, лідэр гурта RAHIS.

Як сьвяткаваў Новы Год у студэнцкія часы? 

Новы год даводзілася сустракаць па-рознаму. На першых курcах сьвяткаваў з бацькамі. А вось з курса трэцяга, маштабна адзначаў у інтэрнаце. Адным днём гэта  сьвята не абыходзілася і зацягвалася на два, а то і на тры дні. У інтэрнаце заставалася сьвяткаваць недзе трэцяя частка жыхароў.

Пачыналася ўсё з кухні, дзе гатаваліся розныя марцыпаны: курачка, салацікі, бульбачка, рыбка. Смачныя пахі ахіналі  ўвесь інтэрнат, ствараўся агульны сьвяточны настрой. Паколькі кухня была адна на паверх, то існавала жорсткая барацьба за камфоркі :). У 12 гадзін, апракінуўшы келіх савецкага шампанскага, прыкусіўшы студэнцкім салатам Аліўе, усе пачыналі бегаць з пакоя ў пакой і віншаваць адзін аднаго. Дарэчы! Новы год быў вельмі добрай нагодай каб пазнаёміцца зь дзяўчынамі. 

Пасьля ўсёй гэтай мітусьні народ выходзіў на вуліцу і рушыў у бок Елкі.Каб праз некалькі гадзін зноў сустрэцца ў сьценах інтэрната. Сьвята працягвалася...

Як зьбіраесься адзначаць надыходзячыя сьвяты?

Мне ня вельмі падабаецца плянаваць сьвяты за некалькі тыдняў. Спантаннасьць звычайна прыносіць больш асалоды і прыемнага.

2006 год я буду сустракаць разам з бацькамі, малодшай сястрычкай і братам. У маленькім горадзе, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць...

Ёсьць мара адсьвяткаваць Новы год на беразе мора, каб было ня менш за 25 С, расьлі пальмы… 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.