Рэктар БДЭУ Шымаў робіць ня толькі юрыдычныя, але і граматычныя памылкі?
У інтэрнэце актыўна абмяркоўваюць адказ спадара У.М. Шымава, рэктара Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Унівэрсытэта, на звароты замежных арганізацыяў ў падтрымку Тацяны Хома, які быў учора зьмешчаны на афіцыйным сайце БДЭУ.
Акрамя таго, што ў адказе сп. Шымава няма нічога новага, а фактычна ідзе проста цытаваньне загаду аб адлічэньні Тацяны Хома, многія зьвяртаюць увагу, што рэктар аднаго з самых прэстыжных беларускіх унівэрсытэтаў кепска валодае ангельскай мовай.
Так, карыстальнік Livejournal вядомы пад мянушкай Wolny налічыў у адказе рэктара больш за 20 памылак і недакладнасьцяў. Іншыя карыстальнікі Livejournal у сваіх камэнтарах таксама адзначаюць, што ў спадара Шымава ёсьць праблемы з правапісам.
Тут дарэчы будзе нагадаць, што ў загадзе аб адлічэньні адной зь лепшых студэнтак факультэта спадар Шымаў адзначыў, што яе выезд за мяжу гэта: "адкрытая непавага да Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта".
Гл. таксама:
Камэнтар юрыста: "Загад аб адлічэньні Тані Хома можна лічыць не адпаведным Канстытуцыі"
Фота з bseu.by