Першы ў Еўропе музычны шоўкейс Беларусі адбыўся ў Фінляндыі

17 кастрычніка ў межах найбуйнейшага ў Фінляндыі музычнага шоўкейс-фестывалю Lost In Music адбыўся першы нацыянальны шоўкейс Беларусі на тэрыторыі Еўразвязу. У межах мерапрыемства выступілі беларускія праекты Mustelide, Super Besse, Shuma, якія прадстаўляюць сучасныя музычныя напрамкі.


Фота: Бруна Розе

17 кастрычніка ў межах найбуйнейшага ў Фінляндыі музычнага шоўкейс-фестывалю Lost In Music адбыўся першы нацыянальны шоўкейс Беларусі на тэрыторыі Еўразвязу. У межах мерапрыемства выступілі беларускія праекты Mustelide, Super Besse, Shuma, якія прадстаўляюць сучасныя музычныя напрамкі.

У апошнія два гады Беларусь пры падтрымцы праекта Experty.by актыўна ўдзельнічае ў так званых шоўкейс-фестывалях – міжнародных музычных мерапрыемствах, на якіх музыкі з розных краін дэманструюць свой талент не толькі простым гледачам, але і прадстаўнікам шоў-бізнэсу з розных краін. Гэтыя імпрэзы складаюцца з мноства так званых шоўкейсаў – канцэртаў, часцей за ўсё прысвечаным пэўным музычным напрамкам, радзей – лэйблам ці краінам.

Дагэтуль беларусы выступалі ў Еўропе толькі ў агульнай праграме фестываляў такога тыпу. У межах Lost In Music упершыню адбыўся цэлы канцэрт, прысвечаны Беларусі. На шоўкейсе прысутнічалі прадстаўнікі лэйблаў, агенцый і фестываляў з Фінляндыі, Нямеччыны, Аўстрыі, ЗША.

– Яшчэ два гады таму мы нічога не ведалі пра сучасную беларускую музыку, але дзякуючы актыўным людзям з вашай краіны сітуацыя на шоўкейс-фестывалях змяняецца. Беларускіх музыкаў запрашаюць на міжнародныя музычныя імпрэзы і я часцяком чую пра іх ад сваіх калегаў – гэта вельмі добрая тэнцэнцыя, – лічыць адзін з дырэкатарў фестываля Тапіа Кор’юс. – Па заяўках на Lost In Music мы пераканаліся, што ў Беларусі шмат цікавых артыстаў, і таму вырашылі зрабіць асобны нацыянальны шоўкейс, а таксама прэзентацыю Беларусі ў межах канферэнцыі Music & Media, якая адбывалася падчас фестывалю. Гэтыя мерапрыемствы наведаў шэраг топ-персон з музычных колаў Фінляндыі і іншых краін. Цяпер важна на практыцы выкарыстаць атрыманныя кантакты.

Для гурта Super Besse гэта быў ужо чацвёрты шоўкейс-фестываль пасля Tallinn Music Week 2014, Vilnius Music Week 2014 і Tallinn Music Week 2015. Дзякуючы гэтым кантактам яны выступілі на буйных фестывалях у розных краінах Еўропы і выдалі дебютны альбом «63610*» на лэйбле I Love You Records (Латвія). Mustelide і Shuma ўдзельнічалі ў шоўкейс-фестывалі ўпершыню.

Тым часам да 1 лістапада адкрыты прыём заявак ад беларускіх артыстаў на шоўкейс-фестываль Tallinn Music Week 2016, які адбудзецца напрыканцы сакавіка. У мінулыя гады акрамя Super Besse у ім бралі ўдзел "Петля пристрастия", Deech, Alexei De Bronhe, Devil Dandies, Trubetskoy. Падрабязна пра варыянты ўдзелу на сайце Experty.by.

15:38, 19/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0868 seconds.