Выйшаў дэбютны дыск Паліны Рэспублікі

Спявачка Паліна Рэспубліка прадставіла свой дэбютны альбом «Бясконцы красавік», прысвечаны вясне і закаханасці.

Паліна Рэспубліка

Паліна папярэджвае: на альбоме няма новых песень. Амаль усе творы напісаныя ў перыяд яе 16-17 гадоў. «Для мяне гэты ўзрост – бясконцая вясна і пяшчота, бясконцая закаханасць і захопленасць, калі ты ўсё успрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэнне і ты перапоўнены жыццёвай энергіяй. Менавіта гэтыя адчуванні я вельмі хацела захаваць у альбоме і з імі звязаныя назва і агульная канцэпцыя».

Агулам у студыі праца над альбомам вялася тры гады. Словы і музыку Паліна да сваіх песень пісала сама, а аўтарам усіх інструментальных партый стаў гітарыст Уладзімір Пыльчанка, вядомы таксама з удзелу ў гуртах HandmadE і Markuts Band. Матэрыял для альбома запісваўся на студыі «Бегемот» у Аляксея Зайцава, а таксама на студыях Hukapis і Mapletree. У запісе ўдзельнічалі Джэймс Глюк (бас), Юры Мартынаў (бубны), Аляксандра Аляксюк (віяланчэль) і яшчэ шэраг запрошаных музыкаў.

12 траўня з нагоды рэлізу альбома Паліна Рэспубліка дае аўтограф-сесію ў кнігарні «логвінаЎ». Жывая прэзентацыя альбома «Бясконцы красавік» адбудзецца 15 траўня ў Studio 67. Спявачка абвясціла, што пасля гэтага канцэрта прыпыніць канцэртную дзейнасць.

Прэзентаваны альбом «Бясконцы красавік» на сайце Tuzin.fm

  • 15.05.2015. 19.00. Паліна Рэспубліка.
  • Прэзентацыя альбома «Бясконцы красавік».
  • Месца: Studio 67 (пр. Партызанскі, 2а).
  • Квіткі ў касах і анлайн у аператара Kvitki.by.
  • Цана – 200 000 руб. (папярэдне).
  • Інфалінія: +375 29 6872093. 

15:00, 12.05.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0439 seconds.