Паліна Рэспубліка і Лявон Вольскі выступяць на адным з старэйшых беларускіх фэстаў

Фэставаль «Бардаўская восень» адбудзецца ўжо 19-ы раз. Сёлета на ім выступяць: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч, Алег Кабзар, Bosae Sonca, ILO& Friends, Паліна Рэспубліка, HandmadE, Re1ikt ды Sunduk.

«Бардаўская восень 2012» будзе праходзіць у сямі польскіх гарадах і мястэчках: у Нарве, Бельску Падляшскім, Гарадку, Беластоку, Дубічах Царкоўных, Гайнаўцы і Шчытах-Дзенцяловых. Галоўныя канцэрты адбудуцца традыцыйна ў Бельску Падляшскім на сцэне Бельскага дома культуры. 

26 кастрычніка сябе прадставяць удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі, а таксама выступіць пераможца леташняга фестывалю Паліна Рэспубліка. На ўсе канцэрты ўваход вольны.

Праграма ХІХ Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская Восень 2012»

25 кастрычніка 2012 – Нарва

Гмінная Публічная Бібліятэка (вул. Міцкевіча 18) 17:00

  •  «Бераг» – Паэтычна-музычная сустрэча. Паэтка Надзея Артымовіч ды Алег Кабзар 

26 кастрычніка 2012

Бельск-Падляшскі – Бельскі дом культуры (вул. 3-га мая 2) 18:00

  •  Адкрыццё фэстывалю
  •  Конкурсная частка
  •  Паліна Рэспубліка (Grand Prix фэстывалю 2011)
  •  HandmadE
  •  Віктар Шалкевіч

Гарадок – Гмінны цэнтр культуры (вул.Хадкевічаў 4) 17:00  

  •  Re1ikt 

 27 кастрычніка 2012

 Бельск-Падляшскі – Бельскі дом культуры (вул. 3-га мая 2) 17:00

  •  Абвяшчэнне вынікаў конкурсу
  •  Канцэрт лаўрэатаў фестывалю
  •  Re1ikt
  •  Сундук
  •  Ilo&friends
  •  Лявон Вольскі

28 кастрычніка 2012

Беласток – Падляшская Опера і Філармонія – Еўрапейскі цэнтр мастацтва (вул. Одэска 1) 15:00 

  •  Канцэрт пераможцы Grand Prix фэстывалю
  •  Bosae Sonca
  •  ILO & friends
  •  Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra

Дубічы Царкоўныя – Гмінны асяродак культуры, спорту ды адпачынку (вул. Галоўная 65) 15:00

  •  Алег Кабзар

 Гайнаўка – Музей і асяродак беларускай культуры (вул. 3-га мая 42) 17:00

  •  HandmadE

29 кастрычніка 2012

Шчыты-Дзенцялова – Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ШЧЫТЫ  10:00

  •  Bosae Sonca

Праграма фэстывалю можа змяніцца.

Кантакты арганізатараў:

  • Звяз беларускай моладзі Szczyty-Dzięciołowo 5, 17-106 Orla , e-mail: festiwal@vosien.org
  • Ігар Лукашук – тэл. +48 602 383 927, e-mail: igor.lukaszuk@szczyty.org
  • Міхал Троц –  Старшыня Звязу - тэл. +48 500 123 065, e-mail: michal.troc@szczyty.org

12:32, 22/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.