У Купалаўскім унівэрсытэце будуць рыхтаваць сяржантаў

У пятніцу 14 кастрычніка ў Горадні ў драматычным тэатры адбылося ўрачыстае адкрыцьцё вайсковага факультэта Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

На яго было пададзена 160 заяваў, узялі на вучобу 100 студэнтаў трэціх курсаў. Яны будуць займацца адзін дзень у тыдзень па вайсковай спэцыяльнасьці, астатні час — вывучаць сваю цывільную спэцыяльнасьць. Заняткі будуць адбывацца ў 6-й брыгадзе Узброеных сілаў на Фолюшы ў Горадні. Мэта — у першы год навучаньня рыхтаваць сяржантаў. 

З наступнага году адбяруць лепшых сяржантаў, каб даць ім афіцэрскую падрыхтоўку. Выпускнікі факультэту змогуць адслужыць 6 месяцаў у войску альбо год — у рэзэрве.

Радыё Свабода
 

03:12, 15/10/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4318 seconds.