Жураўкова запрасілі на сустрэчу міністраў адукацыі еўрапейскіх краін

Міністр адукацыі Беларусі атрымаў запрашэнне на саміт, дзе Беларусь верагодна нарэшце стане часткай Балонскага працэсу.

Міхаіл Жураўкоў
Фота: nn.by

Саміт еўрапейскіх міністраў адукацыі пройдзе 14-15 траўня ў сталіцы Арменіі. На ім будзе абмяркоўвацца другая заяўка Беларусі на далучэнне да Балонскага працэсу. Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў атрымаў афіцыйнае запрашэнне ў Ерэван.

Паведамленне пра афіцыйнае запрашэнне Міхаіла Жураўкова распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Паводле ацэнак экспертаў, верагоднасць станоўчага рашэння пра далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу гэтым разам вельмі высокая.

Папярэдняя заяўка Беларусі разглядалася ў 2012 годзе і была адхіленая. Адмова Беларусі стала беспрэцэдэнтным крокам для Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Дагэтуль не было выпадкаў, каб заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам прасторы. У Балонскі працэс прынялі нават такія далёкія ад дэмакратыі краіны, як Казахстан і Азэрбайджан.

comments powered by Disqus
 
In 0.0596 seconds.