Гурт Vuraj: Мы спрабуем абудзіць генетычную памяць беларусаў

Мінулы 2014 год для фолк-гурта Vuraj стаў адметным – па-першае, у калектыва выйшаў першы студыйны альбом пад назвай «Раёк», па-другое гэты самы альбом быў прызнаны найлепшай фолк-кружэлкай года па меркаванні аўтарытэтнага сайта Experty.by.

Для прэзентацыі кружэлкі была абрана незвычайная для Беларусі форма – этна-містэрыя, дзіўнае спалучэнне музыкі і тэатра на адной сцэне, якое, па вялікім рахунку не з’яўляецца не чыста музычным, ні чыста тэатральным.

«Нам хацелася перадаць сваю музыку праз пэўную карцінку, – кажа лідар гурта Сяржук Доўгушаў. – Так і нарадзілася ідэя стварэння нейкага містэрыяльнага шоў, канцэпцыя якога будуецца на песнях з альбома «Раёк». У выніку атрымаўся паўнавартасны праект, то бок наша містэрыя гэта не проста канцэрт з тэатральным аздабленнем».

«З гуртом Vuraj мы адразу знайшлі агульную мову, – расказвае Таццяна Шылава, рэжысёр этна-містэрыі. – Мы нават ні разу не спрачаліся. Нашая містэрыя закранае глыбінныя моманты – як галасы нашых продкаў, якія мы ніколі не чулі, але ведае і адчуваем на генетычным узроўні. Падчас працы над містэрыяй я пазнаёмілася з вялікай колькасцю людзей надзвычай цікавых для мяне».

Па словах Таццяны Шылавай кожны момант містэрыі прасякнуты сімваламі – кола, якое рухаецца праз сццэну гэта метафафра жыцця, куфар – падарункі лёсу, з якімі сутыкаўся кожны.

«Містэрыя гэта паняцце можна сказаць рэлігійнае, мы паспрабавалі злучыць сучаснасць і мінулае, абудзіць генетычную памяць, паказаць пераемнасць жыцця, а не проста зрабіць канцэрт з тэатральным дзеяннем. – кажа Сяргей Доўгушаў».

Убачыць этна-містэрыю на свае вочы можна 27 сакавіка, а 19.00 на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.

15:40, 19/03/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.058 seconds.