Музычныя эксперты назвалі альбом гурта Vuraj найлепшым беларускім фолк-альбомам 2014

Узнагароды Experty.by яшчэ не абвясцілі дату правядзення і поўны спіс намінантаў, але арганізатары ўжо назвалі імя першага пераможцы. У намінацыі «Найлепшы фолк-альбом» прыз атрымае гурт Vuraj за дыск «Раёк».

Гэты альбом атрымаў ад штатных экспертаў адзнаку 8,25 балы з 10 магчымых, з якой, напрыклад, па выніках 2010 году "Дзеці дзяцей" атрымалі "Альбом году" за дыск "Рух". Акрамя таго "Раёк"патрапіў у топ-10 за 2014 год па версіі штатных экспертаў (4 сталых крытыкі) і па версіі вялікага журы (16 беларускіх музычных журналістаў). Ён таксама ледзь не патрапіў у топ-10 паверсіях замежных экспертаў (Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна) і народных экспертаў (актыўныя карыстальнікі сайта). Але нават намінальнага саперніка для яго ў гэтым годзе не знайшлося.

– Мы азглядаем фолк у спалучэнні з сучаснымі аранжыроўкамі. Яны дапамагаюць даць традыцыйным песням новае жыццё, данесці іх да новай генерацыі, адзначае адзін са штатных аўтараў Experty.by, а таксама галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін. – Перамога Vuraj атрымалася безальтэрнатыўнай, але пры гэтым цалкам заслужанай. Гэта альбом, які ўражвае сваім арыгінальным падыходам ды грунтоўнай прапрацоўкай. Ён выводзіць гурт на якасна новы ўзровень і я магу пажадаць ім толькі не спыняцца на дасягнутым

Сваю ўзнагароду музыкі атрымаюць на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Experty.by, генеральным партнёрам якой з’яўляецца інтэрнэт-правайдэр"Атлант Тэлекам". Ужо вядомыя прэтэндэнты на перамогу ў намінацыі "Найлепшы індзі-поп/электронны альбом”. Агульны спіс намінантаў прэміі гэтага году будзе абвешчаны на наступным тыдні

Дарэчы, сёння, 27 лютага, гурт Vuraj грае сольны канцэрт у клубе "Studio 67" (Партызанскі пр. 2), дзе прэзентуе публіцы кліп "Сасна пахілілася". Пачатак у 19.00. Уваход бясплатны.

13:00, 27/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0623 seconds.