Мовы Эўразьвязу

Палова ўсіх эўрапейцаў гавораць, прынамсі, на адной замежнай мове, кажуць сацыёлягі.  

Больш за ўсё жыхароў, што гавораць на якой-небудзь замежнай мове, у Люксэмбурзе (99%). Менш за ўсё замежныя мовы ведаюць у Вугоршчыне — 29%. Перадапошняе месца ў сьпісе займаюць брытанцы — 30%, піша "Наша Ніва".

Найбольш здольнымі да замежных моваў, паводле зьвестак экспэртаў, аказваюцца навучэнцы — сярод эўрапейскіх студэнтаў векам 15—24 гадоў 80% гавораць на іншых мовах.

Найпапулярнейшай замежнай мовай у Эўропе лічыцца ангельская — другая мова для 34% апытаных. Наступныя месцы займаюць нямецкая (12%), француская (11%), гішпанская (5%) і расейская (5%).

Расейская мова лічыцца асноўнай замежнай мовай у насельніцтва дзесяці краін — членаў ЭЗ. Між тым яна не зьяўляецца адной з афіцыйных моваў Эўразьвязу, праз што адукацыйныя праграмы на расейскай мове не фінансуюцца дзяржавай. Заўважым, што кожны год Эўракамісія выдзяляе пад 30 млн эўра на разьвіцьцё разнастайных адукацыйных праграм па вывучэньні замежных моваў.

Сацыялягічнае апытаньне было праведзена сярод 29,3 тыс. жыхароў 25 краін ЭЗ, а таксама ў Харватыі, Баўгарыі, Румыніі і Турцыі.

17:20, 11/10/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.