У намінацыі на слова году «антыхіпстары» і «актывізм на канапе» прайгралі электроннай цыгарэце

Галоўным з новых ангельскіх словаў, якія актыўна ўжываліся ў 2014 годзе, па версіі складальнікаў Оксфардскага слоўніка стала электронная цыгарэта: «vape».

«Vape» абазначае працэс палення электроннай цыгарэты, а таксама саму электронную цыгарэту або іншы дэвайс з падобнымі функцыямі. Складальнікі слоўніка тлумачаць свой выбар тым, што за год колькасць ўжывання «vape» павялічылася ў разы, бо цяпер значна расце папулярнасць электронных цыгарэт.

У шотліст прэтэндэнтаў на слова 2014 года Оксфардскага слоўніка сёлета таксама ўваходзілі:

«normcore» – модны трэнд, які прыходзіць на змену хіпстарам і абазначае імкненне выглядаць максімальна звычайна»;

«bae» – назоўнік, якім называюць пяшчоту да рамантычнага партнёра;

«indyref» – рэферэндум за незалежнасць ад скарачэння двух словаў «independence referendum». У брытанскіх медыях тэма гістарычнага рэферэндуму ў Шатландыі, які прайшоў 16 верасня 2014 году, многія месяцы займала галоўнае месца;

«slacktivism» – (ад слова «slack» – бяздзеянне) сацыяльная або палітычная актыўнасць праз інтэрнэт, якая адбываецца невялікімі намаганнямі, напрыклад падпісанне анлайн петыцый або лайкі, «актывізм на канапе» або сумесь актывізму і ляноты.

Рэдактары Oxford University Press штогод цешаць сябе і свет выбарам слова году. Часцей за ўсё, гэта тэрміны, азначэнні і дзеясловы, звязаныя з новымі тэхналогіямі і Сецівам. Напрыклад, летась словам году было «сэлфі», а яшчэ раней «адфрэндзіць», «гугліць», «блог» 

comments powered by Disqus
 
In 0.0598 seconds.