Trubetskoy выпусцілі максі-сінгл «Ёлкі» (+ аўдыё)

Група Trubetskoy, у якую ўваходзяць экс-ўдзельнікі «Ляпіса Трубяцкога» Павел Булатнікаў (вакал), Руслан Уладыка (гітара), Аляксандр Старажук (ударныя), выпусціла свой першы афіцыйны рэліз – максі-сінгл «Ёлкі».

У максі-сінгл ўвайшлі 4 новыя песні. Загалоўны трэк і "Do not Touch My Bass" напісаны сумесна Паўлам Булатнікавым і музыкамі групы, аўтар песні «Рядом» – Сяргей Міхалок, а тэкст да песні "Let It Be" склаў Іван Трафімаў, былы прадзюсар і аўтар гурта «Запрещенные Барабанщики».

«Наша музыка – гэта рок-н-рол у чыстым выглядзе, – кажа Павел Булатнікаў. – Мы хочам, каб яна не падзяляла, а аб'ядноўвала людзей. Гэта наша самая вялікая мара».

Матэрыял для максі-сінгла быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Сноррэ Бергерудам. Акрамя экс-удзельнікаў «Ляпіса Трубяцкога» ў Trubetskoy ўваходзіць таксама бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс-«J:морс», «Крамбамбуля»). Набыць сінгл можна на iTunes.


18:31, 03.11.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0439 seconds.