Сяргей Міхалок заявіў, што «Ляпіс Трубяцкі» спыняе сваё існаванне

Лідэр «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок абвясціў пра роспуск гурта. 1 верасня 2014 калектыў афіцыйна спыніць сваё існаванне.

«Самае ганебнае, самае пошлае, самае глупае, што можа адбыцца з рок-гуртом — гэта сустрэча 25 гадовага юбілею. Гэта вельмі пошла, гэта нізка. І канешне гурты, якія сябе паважаюць, не мусяць так доўга існаваць. Таму група «Ляпіс Трубяцкі самараспускаецца, мы адыграем веснавыя і летнія сэты, а першага верасня «Ляпіса Трубяцкога» болей не будзе».



«Ляпіс Трубяцкой» быў заснаваны ў 1990 годзе ў Менску. На сайце гурта ў раскладзе выступаў на гэты момант апошнім пазначаны канцэрт 16 жніўня ў Клайпедзе на фестывалі Karklė 2014 Live Music Beach.


12:20, 17.03.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0563 seconds.