Рок супраць рэжыму

Пра акцыю пад такой назвай заявіла Stowarzyszenie Mlodzi Konserwatysci. Як сказаў нам прадстаўнік арганізацыі Павал Станчык, акцыя задумана дзеля таго, каб паказаць салідарнасьць маладых палякаў з тымі, хто перасьледуецца цяпер на Беларусі: прадстаўнікамі польскай меншасьці і моладзьдзю.

Рок – гэта музыка незалежнасьці, яна адыграла сваю ролю ў нашай краіне 25 год таму, і на Ўкраіне зусім нядаўна, таму мы зьвярнуліся да польскіх музыкаў з просьбай падтрымаць такую акцыю”, -- кажа П.Станчык. Шэраг рок-музыкаў адразу ж адгукнуліся на прапанову ўзяць удзел у “Року супраць рэжыма” – яны запішуць свае песьні для складанкі, якая будзе распаўсюджвацца на Беларусі (туды ж увойдуць хіты часоў “Салідарнасьці”). Сярод музыкаў называюцца: Павал Кукіз, кінаактор і лідэр групы “Piersi”, групы “Golden Life”, увойдуць песьні легендарных “Mааnam”, “Strachy na Lachy”.

Да акцыі таксама далучыўся Марэк Буцько – экс-сакратар польскай амбасады на Беларсі. На прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай акцыі “Рок супраць рэжыму”, ён сказаў, што рок-музыка на Беларусі папулярна, але выходзіць у расейскамоўным выданьні, у той жа час, беларускамоўным гуртам не даюць працаваць і канцэртаваць. У сувязі з чым дыплямат прапанаваў супрацоўнічаць з беларускімі музыкамі.

Пачатак супрацы пакладзены - гурт N.R.M. дасьць вялікі канцэрт у межах фэстывалю, прысьвечанаму 25-годдзю “Салідарнасьці”. Фэст пройдзе 3 верасьня ў Познані, у ім возьмуць удзел таксама ўкраінскія рэпэры “Грынжолы”, польскія “Strachy na Lachy”, “Mezo” і легендарныя “Мааnam”.

Арганізуецца паездка на канцэрт прысьвечаны 25-годдзю “Салідарнасьці” 3 верасьня ў Познань (Польшча). У праграме: N.R.M., украінскія рэпэры GREEN JOLY (Разам нас багата!), легенды польскага року MAANAM, Strachy na Lachy і іншыя.
Завершыць праграму агнявое шоў і фэервэрк.

БМА 20:06, 15/08/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5762 seconds.