Limp Bizkit у Менску
Культавыя амерыканскія рокеры ізноў прыедуць у беларускую сталіцу. Пасля апошняга канцэрту ў кастрычніку 2010 году лідар гурта Фрэд Дэрст назваў менскі канцэрт лепшым у туры па краінах СНД. Тады яны паабяцалі прыехаць ізноў. І вось 2 снежня гурт выступіць у менскім Палацы спорту.
Гурт Limp Bizkit быў створаны ў 1995 годзе Дэрстам і кузэнамі Рывэрзам і Отам. Назва Limp Bizkit (літаральна размяклае печыва) пайшла ад апісання стану наркатычнага ап’янення адным сябрам гурту.
Трэці альбом гурта «Chocolate Starfish and the Hot Dog Flavored Water» зрабіў гурт сусветна вядомым, было прададзена звыш 7 міліёна копіяў. Іх новы альбом «Stampede of the Disco Elephants» рыхтуецца да выхаду ў 2014 і магчыма менскія слухачы пачуюць песні адтуль.
Фотаздымкі з папярэдняга беларускага канцэрту Limp Bizkit, які адбыўся ў 2010 годзе
Канцэрт адбудзецца 2 снежня ў Палацы спорту. Пачатак: 20:00. Квіткі: 310 000 - 760 000.