«Танк» — новая песня «Ляпіса Трубяцкога»
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» прэзентаваў новую песню з альбому, які рыхтуецца на весну 2014 году.
Прэм’ера адбылася на расейскай FM-станцыі «Наше радио». Трэк быў выкладзены сёння ў vk.com.
Днямі гурт прэзентаваў таксама беларускамоўную кліп-казку «Месяц», на трэк, які выйдзе на першым цалкам беларускамоўным альбоме «Ляпісаў» «Грай». Яго лічбавы рэліз запланаваны на канец кастрычніка напярэдадні канцэрта-прэзентацыі ў Вільні (30 лістапада, Siemens Arena).